RADIOBELARUS.TVR.BY
Радыёстанцыя Беларусь
Беларуская мова
Руская мова
Англіская мова
Нямецкая мова
Польская мова
Мова: беларуская
08 лютага, 2012

Інтэрнет-вяшчанне

Зараз у праграме:
10.40 Тайм-аўт.
Далей у праграме:
11.00 Навіны.
Прамы эфiр

Частоты вяшчання

Частоты вяшчання З 30.10.2011 па 25.03.2012:
У КХ-дыяпазоне:
з 14:00 да 02:00 па мясцовым часе (11:00 - 23:00 паводле Грынвіча) на частаце 11 730 кГц;
з 20:05 да 02:00 па мясцовым часе (17:05 - 23:00 паводле Грынвіча) на частаце 6 155 кГц.
У СХ-дыяпазоне:
з 19:00 да 21:00 па мясцовым часе (16:00 - 18:00 паводле Грынвіча) на частаце 1 170 кГц.
FM-перадатчыкі і частоты:
Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Белтэлерадыекампанiя
Тэлеканал "Беларусь-ТБ"
Тэлеканал "ЛАД"

Вядучыя

Навум Гальпяровіч

Навум Гальпяровіч



У кожнага чалавека, кожнай краіны ёсць свае непаўторныя рысы. Пра Беларусь, пра яе гісторыю і культуру, пра яе цудоўны, мудры і мужны народ і распавядае праграма "Беларусь ад "А" да "Я". Разам з калегамі мы пішам жывую гісторыю нашай краіны.

* Навум Якаўлевіч чалавек сціплы, а мы лічым важным сказаць, што ён з'яўляецца аўтарам 9 кніг, мноства тэкстаў папулярных песень, розных тэле- і радыёпраектаў. Яго літаратурныя творы перакладаліся на польскую, румынскую, балгарскую, рускую, англійскую і іншыя мовы свету. Спачатку – рабочы на заводзе, потым карэктар у газеце. Яго журналісцкая дзейнасць пачалася з раённай газеты. Рэдактар заводскага радыё, уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё, намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Вожык", газеты "Літаратура і мастацтва", намеснік старшыні саюза пісьменнікаў. І, нарэшце, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё!
Руслан Прохараў

Руслан Прохараў



Намеснік галоўнага дырэктара, аўтар праекта "У цэнтры Еўропы".
З дзяцінства люблю чытаць. Захапляўся біялогіяй, пазней - гісторыяй, міжнароднымі адносінамі. Апошнія два захапленні сталі важнай часткай маёй цяперашняй прафесіі, а першае паступова перарасло ў патрэбу сустракацца з прыродай. Гэта дапамагае лепш разумець, шанаваць і захапляцца ёю. Упэўнены, лішніх ведаў не бывае, калі ўмееш іх выкарыстаць у прафесійнай дзейнасці, у штодзённым жыцці.
Не прымаю абыякавасці і безадказнасці. У людзях цаню сумленнасць, прафесіяналізм, гатоўнасць прыйсці на дапамогу.
Люблю сваю працу. Увесь час адкрываю для сябе яе новыя грані, новыя магчымасці. Атрымліваю сапраўднае задавальненне ад зносін з калегамі.
Вячаслаў Лакцюшын

Вячаслаў Лакцюшын



На Беларускім радыё з 1998 года, з першых дзён існавання англійскай службы замежнага вяшчання. Аўтар і вядучы навін, грамадска-палітычных і культурна-пазнавальных праектаў. Галоўнае хобі, неаддзельнае ад працы, – пераклады беларускай паэзіі на англійскую мову для цыкла перадач "Культурная палітра Беларусі". Перакананы, што беларуская паэзія заслугоўвае таго, каб быць здабыткам сусветнай культурнай грамадскасці.
Рыгор Міцюшнікаў

Рыгор Міцюшнікаў



Журналістыка - гэта шлях пастаяннага ўдасканалення. Расказваючы слухачам пра якую-небудзь падзею ці знаёмячы з цікавымі людзьмі, сам атрымліваеш магчымасць даведацца шмат новага. Тым больш што радые дае ўнікальную магчымасць экспрэсіяй слова выказаць тое, што немагчыма паказаць.
Вядучы праектаў "Беларусь прапануе", "Сацыяльнае партнёрства" на беларускай мове.
Марына Драгіна

Марына Драгіна



Мяне заўсёды зачароўваюць мора і акіян. Гэта стыхія такая падобная да мастацтва. Узяць хаця б музыку і тэатр.
Тыя ж стылі і жанры... Камернасць гучання і сузіральнасць ў спакойнае надвор’е могуць змяніцца нечакана і прывесці да драматычнага фіналу.
Тут галоўны рэжысёр і дырыжор - Пасейдон, асоба вельмі дасвечаная ў драматургіі.
Страсці і хвалі сцішваюцца, гнеў стыхіі супакойваецца, але пазней ўсё паўторыцца зноў.
Кожны раз партытура (ці п’еса, лібрэта) пачынаецца з чыстага аркуша. Бестурботны, чысты і спакойны "аркуш" мора, тытульны аркуш і на ім нібыта ад аўтара: " ... усё толькі пачынаецца, дзеля таго, каб паўтарыцца зноў..."

А вось крыху з таго, што дапамагае ў тое імгненне, калі трапіў у пастку замяшання:
- не крыўдуй на снег, яму ўсё роўна не будзе сорамна;<
- жадаючы спазнаць адваротны бок Месяца, трэба здабыць сабе праменьчык святла.
Ганна Махавікова

Ганна Махавікова



Шчаслівая, таму што не памылілася ў выбары прафесіі. Лічу яе адной з найцікавейшых. Гэта - пастаянныя сустрэчы з людзьмі. А якія каларытныя бываюць характары! Я памятаю імёны амаль усіх сваіх герояў. Вялікае задавальненне атрымала ад работы з людзьмі, якія прайшлі дарогамі вайны. Ад іх успамінаў часам - мурашкі па целе. Думаю, что ў нашых слухачоў таксама…
На радыё "Беларусь" працую даўно. Але цяжару часу не адчуваю. Радуе маладое пакаленне: разумныя, пісьменныя, вельмі хутка ўсё схопліваюць. Адным словам, дастойная змена. І дай Бог, каб на іх шляху сустрэліся цікавыя суразмоўцы, выхаваныя калегі і разумныя кіраўнікі.
Вядучая праграм "Грамадская думка", "Беларусы ў свеце", "Агляд прэсы" на беларускай мове, "Соцыум" на рускай мове.
Яўген Кавальчук

Яўген Кавальчук



Праяўляй цікавасць да людзей, і яны зацікавяцца табой.
Вядучы праектаў "Музычная крама", "Начная гадзіна з Радыёй "Беларусь" на рускай мове.
Вольга Блажэвіч

Вольга Блажэвіч



На радыё "Беларусь" – з 2004 года. За гэты час я паспела зразумець, што ў рабоце журналіста не бывае непатрэбных ведаў. А таксама – што не мае сэнсу вучыцца, спасцігаць, высвятляць, даведвацца, калі гэта ўсё застаецца ў тваёй галаве мёртвым грузам. Таму заўсёды радуюся, што ў мяне ёсць магчымасць дзяліцца з людзьмі сваімі ведамі і меркаваннямі ў радыёэфіры. Яшчэ больш прыемна – працягваючы спазнаваць сваю краіну, расказваць пра гэта іншым. І ведаць, што гэта не дарэмна…
Вядучая праграм "На абсягах культуры" на беларускай мове, "Начная гадзіна з Радыёй "Беларусь" на рускай мове.
Ларыса Суарэс

Ларыса Суарэс



У жыцці прытрымліваюся такіх правіл:
Лепшае ўпрыгажэнне – гэта ўсмешка;
перашкоды можна разглядаць як праблему або… шанц;
цуды адбываюцца з тымі, хто верыць у іх.
Вядучая праграм "Народная дыпламатыя" і "Жаночы клуб" на рускай мове.
Дзмітрый Занеўскі

Дзмітрый Занеўскі



У англійскай службе з 2005 года.
Аддаю перавагу пастмадэрнізму і брытанскаму гумару.
Не занадта давяраю аўтабіяграфіям.
Характар роўны, не жанаты.
Наталля Шапрунова

Наталля Шапрунова



Праца на радыё мае шмат асаблівасцяў. Для таго, каб гучаць у эфіры пяць хвілін, трэба рыхтаваць выступленне амаль цэлы дзень. Тут неабходна надзейнае плячо сябра і ўзаемавыручка. У нас няма выпадковых людзей: або гэтая работа цябе захапляе і акрыляе, або прыгнятае і знявольвае. Аднак, працуючы досыць доўга, ты маеш права далучыцца да словаў Казьмы Пруткова : "Тры справы, калі аднойчы пачаў, цяжка скончыць: а) ужываць добрую ежу; б) размаўляць з сябрам, які вярнуўся з паходу; в) чухаць там, дзе свярбіць". І мы падобныя да героя гэтага бяссмяротнага выказвання: пачаўшы размаўляць з вамі, паважаныя слухачы, ужо не можам і не жадаем спыніцца.
Вядучая праектаў "У свеце беларускай навукі", "Начная гадзіна з Радыёй "Беларусь" на рускай мове.
Арсеній Якавенка

Арсеній Якавенка



На радыё "Беларусь" з 2006 года. У 2003-м скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Аўтар і вядучы праектаў "У свеце вялікага спорту" і "Чароўны Куфэрак". Характар нардычны. Жанаты.
Шчаслівы чалавек перш за ўсё, той, хто з радасцю ідзе на працу, і з не меншай радасцю вяртаецца пасля дадому. Мне ў гэтым плане пашчасціла. радыё "Беларусь" - гэта тое месца, якое дае магчымасці для творчага раскрыцця і самарэалізацыі. Ствараючы добры настрой іншым, мы робім саміх сябе і гэты свет крыху лепшымі.
Саша Краўчанка

Саша Краўчанка



Як чалавек - нясталы. Люблю падарожнічаць, асабліва з музыкай, і смяяцца над сабою, калі трапляю ў непрыемнасці, што здараецца часцей, чым мне бы хацелася. Выбірацца з апошніх дапамагае прынцып "Брытвы Акама" і цярозы розум, чаго і вам жадаю. Дапытлівы і ўпарты.
Мiкалай Кот

Мiкалай Кот



На пачатку было Слова - так напісана ў Кнізе кніг. Слова не напісанае, а прамоўленае ў эфір. Слова, якое паклала пачатак сусвету. Радыёжурналістыка – гэта ўнікальная магчымасць стварыць цэлы свет. Свет, што не адмежаваны ад акаляючай рэчаіснасці, а адлюстроўвае яе праз прызму поглядаў і меркаванняў герояў нашых праектаў. Адначасова ты бярэш удзел у стварэнні гэтай новай рэальнасці і сам мімаволі падпадаеш пад яе магутнае ўздзеянне. Гэта так цудоўна ўсведамляць і разам з тым дужа адказна. Нездарма мудры Саламон сказаў калісьці, што менавіта ва ўладзе языка знаходзяцца смерць і жыццё. Таму мы будзем прыкладаць усе свае намаганні, каб слова, што гучыць на нашых хвалях, заўжды несла аптымізм і бадзёрасць духу, узвышала па-над мітуснёй будняў, было тым мячом, які перамагае няпраўду, звестуе і сцвярджае жыццё ва ўсіх яго сапраўдных фарбах.
Раман Яніў

Раман Яніў



Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт з кваліфікацыяй "лінгвіст-перакладчык англійскай і арабскай моў" і спецыялізацыяй "міжнародныя эканамічныя адносіны". Працую аўтарам і рэдактарам перадач радыё "Беларусь" ("Ваенная панарама", "Беларускае кіно", "Музычная галерэя" на рускай мове). У вольны ад працы час займаюся цяжкай атлетыкай і стварэннем вэб-старонак.
Алена Шыкун

Алена Шыкун



"Калі мы змагаемся, мы можам прайграць, калі мы не змагаемся – мы ўжо прайгралі".
Падумайце так аднойчы, і вы ўбачыце, як неверагодныя рэчы набываюць цалкам рэальныя абрысы.
Вядучая праектаў "У нашым стылі" і "Аўтастрада" на рускай мове.
Таццяна Чабатар

Таццяна Чабатар



Аратар, артыст, пісьменнік, філосаф ... . Усе гэтыя маскі даводзіцца прымяраць, працуючы ў журналістыцы. Наколькі добра гэта ў мяне атрымоўваецца, мяркуйце самі!
Аўтар праграмы "Беларусь у люстэрку падзей" на беларускай мове.
Дзмітрый Абрамчык

Дзмітрый Абрамчык



Магістр мастацтваў. Некалькі гадоў таму я не мог уявіць, што буду працаваць на радыё, і тым больш у калектыве радыё "Беларусь". Дарэчы, люблю не толькі музыку – захапляюся кошкамі і прыгожымі раслінамі.
Вядучы праграм "Наша музыка", "Нараджэнне зоркі" на беларускай мове, "Начная гадзіна з Радыёй "Беларусь" на рускай мове.
Вячаслаў Мацюшэнка

Вячаслаў Мацюшэнка



Пра сябе казаць цяжка. Мне за 50. Многа гэта ці мала, не ведаю. Для мяне ўзрост не мае значэння, хоць часам сумна, калі калегі звяртаюцца да мяне па імені і па бацьку. Я б хацеў на "ты" і па імені… Працу на радыё ўспрымаю не як уласна працу, а як лад жыцця. Праўда, часам так хочацца адключыцца і не думаць пра інтэрв’ю, рэпартажы, запісы ў студыі і мантажы перадач… Жыццёвая філасофія такая: усё праходзіць - і добрае, і кепскае. Раней ці пазней.
Вядучы праграм "З парламенцкай залы" на беларускай мове, "Беларуская мадэль развіцця" на рускай мове.
Іна Жыбуль

Іна Жыбуль



У эфіры радыё "Беларусь" супадаюць усе мае інтарэсы. Пра сваю любоў да навакольнага асяроддзя і прыроды Беларусі я расказваю ў праекце "Зялёны сусвет". У "Простых рэчах" я паказваю штодзённае жыццё беларусаў, а значыць, і сваё. Вось так эгаістычна я падыходжу да сваёй работы. Можа, таму я яе так люблю?!
Вікторыя Бандарэнка

Вікторыя Бандарэнка



радыё "Беларусь" навучыла мяне тром асноўным прынцыпам:
- узаемадапамозе,
- разуменню,
- адказнасцi.
Таццяна Валаснік

Таццяна Валаснік



Знешнасць часам падманвае, словы губляюць значэнні. Слухаючы, трэба імкнуцца пачуць. І не надта атаясамліваць сябе з тым, што ты робіш, трымаць дыстанцыю ў адносінах да самога сябе і прымаць сябе з пэўнай доляй іроніі. А па магчымасці, канечне, несці светлае, добрае і жыццесцвярджальнае, тое, што дорыць надзею. Ёсць такое моднае слова – пазітыў. Дык вось я - за яго!
Вядучая праграмы "Пад зоркай юнацтва" на беларускай мове.
Алена Зенчык

Алена Зенчык



"Перажыванні – гэта сама важнае. Толькі дзеля перажыванняў і варта жыць. І дзеля таго, каб потым можна было пра іх каму-небудзь расказаць" – гаварыў адзін з герояў рамана Януша Лявона Вішнеўскага "Адзінота ў сетцы". Прачытаўшы гэтую фразу, я зразумела, што жыву і займаюся творчасцю менавіта па гэтым прынцыпе, бо я адношуся да разраду тых шчасліўцаў, для якіх праца – гэта задавальненне. Да таго ж, па-мойму, журналістыка – гэта як раз своеасаблівая фабрыка па стварэнні, захоўванні і распаўсюджванні перажыванняў.
Вядучая праграм "Маладзёжны фармат" і "5 хітоў" на рускай мове.
Аляксей Кулік

Аляксей Кулік



У апошні час прытрымліваюся аднаго вядомага прынцыпа: "жыць трэба так, каб хацелася яшчэ!"
Таму пастаянна спрабую рабіць разнастайнай кожную вольную хвіліну і насычаць яе чым-небудзь карысным і прыемным! Бо за час, які нам адпушчаны, трэба паспець паспрабаваць столькі ўсяго!
Вось і вам прапаную: "жывіце і радуйцеся жыццю"!
Вядучы праграмы "Дзень за днём" на беларускай мове.
Віта Лебедзева

Віта Лебедзева



Задача кожнага чалавека – прайсці свой шлях так, каб унесці ў сваё і чужое існаванне кроплю міру і радасці.
Вядучая праграмы "Музычная старонка" на рускай мове.
Фёдар Парфененка

Фёдар Парфененка



Няхай радыё - гэта не найноўны сродак масавай інфармацыі, але азін за найаператыўнейшых і масавых. І адчуванне ўласнаго дачынення да такой эфектыўнай сістэмы інфармавання не може на натхняць, асабліва з улікам того, што мне даручана развіваць новы напрамак вяшчання і асвойваць франкамоўны эфір радыё "Беларусь".
Марына Нячаева

Марына Нячаева



Знаходжуся у несупынным руху, аніводнага імгнення не стаю намесцы. Але гэта ніколькі не стамляе, а нават дае новы зарад энегріі дзеля рэалізацыі новых ідэяў. Стаўлю перад сабою мэту і імкнуся да яе, старючыся не звяртаць увагі на магчымыя першкоды. Дапамагаюць мне ў гэтым аптымізм і вера ў заўтрашні дзень. Праца на радыё дае магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі і надаць навакольнаму сувету частку уласнае душы.
Наталля Сітко

Наталля Сітко



Многія людзі, каб задаволіць сваю прагу да падарожжаў, гадамі копяць грошы. Мне ж, наадварот, плацяць за тое, што я вандрую па краіне і потым дзялюся з вамі сваімі ўражаннямі. Для мяне мая работа – гарманічнае спалучэнне прыемнага і карыснага.
Вядучая праграм "Аграрны сектар", "Сельскія хронікі", "Падарожжа ў глыбінку", "Сакрэты гаспадыні" на беларускай мове.
Екацярына Пятроўская

Екацярына Пятроўская



Я вельмі шчаслівая, што мой жыццёвы шлях прывёў мяне на Радыё "Беларусь". Самае важнае для мяне тое, што праца на радыё дазваляе ўдасканальвацца і развівацца, а не стаяць на месцы. Кожны дзень я пазнаю нешта новае.
Я вельмі рада, што мая праца дае мне магчымасць знаёміцца з цікавымі людзьмі, людзьмі з рознымі лёсамі, людзьмі, такімі не падобнымі адзін на аднаго.



Кантакты радыестанцыіВядучыя і праектыНашы партнёры
Copyright info
Дызайн: Gleb aka SGB
Хосцінг: HOSTER.BY
© 2006-2011. Белтэлерадыёкампанія. Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.
Па пытаннях функцыянавання сайта звяртайцеся: webmaster@tvr.by, internet@tvr.by
Rambler's Top100