RADIOBELARUS.TVR.BY
Радыёстанцыя Беларусь
Беларуская мова
Руская мова
Англіская мова
Нямецкая мова
Польская мова
Мова: беларуская
08 лютага, 2012

Аб радыё

Аб радыёстанцыіРадыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя на кароткіх хвалях гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах.

Вяшчальная сетка радыё сёння - гэта 16 гадзін эфірнага вяшчання на сямі мовах і 10 гадзін інтэрнэт-вяшчання ў рэжыме рэальнага часу на англійскай мове штодня.

У праграмах радыё:
выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі;
радыёсустрэчы з дзяржаўнымі, палітычнымі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі; вучонымі, пісьменнікамі і музыкантамі, майстрамі мастацтва і народнай творчасці; спартсменамі;
праграмы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа.


Паказваючы розныя аспекты жыцця дзяржавы, мы стараемся надаваць увагу і звычайным штодзённым клопатам беларускай сям'і, радавога грамадзяніна.

Прыярытэтны накірунак музычнай палітыкі - папулярызацыя найлепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.

Радыё дынамічна развіваецца, яна аснашчана сучасным абсталяваннем, наш калектыў спалучае маладосць і вопыт, што дазваляе генерыраваць новыя творчыя ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.

Вяшчанне радыё "Беларусь" ажыццяўляецца штодзённа:
З 30.10.2011 па 25.03.2012:
У КХ-дыяпазоне:
з 14:00 да 02:00 па мясцовым часе (11:00 - 23:00 паводле Грынвіча) на частаце 11 730 кГц;
з 20:05 да 02:00 па мясцовым часе (17:05 - 23:00 паводле Грынвіча) на частаце 6 155 кГц.
У СХ-дыяпазоне:
з 19:00 да 21:00 па мясцовым часе (16:00 - 18:00 паводле Грынвіча) на частаце 1 170 кГц.
FM-перадатчыкі і частоты:
Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


З 3-га студзеня радыё "Беларусь" пачала вяшчанне ў Інтэрнэце на англійскай мове ў рэжыме рэальнага часу 5 гадзін за суткі, з 1-га верасня 2005 года - 10 гадзін за суткі двума пяцігадзіннымі блокамі. Слухайце нас на нашым сайце:
- у рэжыме рэальнага часу - з 15.00 да 20.00, а таксама з 02.00 да 07.00
- паўторы блокаў - з 20.00 да 01.00, з 07.00 да 12.00, з 12.00 да 14.00 па мясцовым часе.

Наша Радыё - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра Рэспубліку Беларусь у эфіры і Інтэрнеце!



Інтэрнет-вяшчанне

Зараз у праграме:
11.20 Цывільнае грамадства.
Далей у праграме:
11.40 Беларусь - агульны дом.
Прамы эфiр

Радыёперадачы

Кантакты радыестанцыіВядучыя і праектыНашы партнёры
Copyright info
Дызайн: Gleb aka SGB
Хосцінг: HOSTER.BY
© 2006-2011. Белтэлерадыёкампанія. Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.
Па пытаннях функцыянавання сайта звяртайцеся: webmaster@tvr.by, internet@tvr.by
Rambler's Top100