У эфіры радыё "Беларусь" гучыць больш за 160 праектаў на 7 мовах: рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, польскай, французскай і іспанскай. Праекты на беларускай мове:
Штодзённыя інфармацыйныя выпускі
Што цікавіць нашага суайчынніка за мяжой? Якія навіны чакае ён са сваёй радзімы? І як за кароткі час – усяго 5 хвілін! – расказаць пра разнастайнасць жыцця краіны? Мы ведаем, што інфармацыя запатрабаваная як ніякі іншы жанр. Кароткая, лаканічная, яна лёгка ўспрымаецца і запамінаецца.
Нашаму слухачу мы прапануем выпускі навін на рускай і беларускай мовах:
"Навіны дня" ,
"Беларусь у люстэрку падзей", а таксама навіны на англійскай, нямецкай і польскай мовах. У гэтых выпусках усебакова асвятляецца грамадска-палітычнае, эканамічнае і культурнае жыцце Беларусі. Пры гэтым галоўныя патрабаванні тут – аператыўнасць, актуальнасць, дакладнасць. Да найбольш значных падзей мы даём каментарыі спецыялістаў, запрашаем да мікрафона цікавых людзей – палітыкаў, эканамістаў, грамадскіх дзеячаў, майстроў мастацтва. Нашы карэспандэнты рыхтуюць для інфармацыйных выпускаў рэпартажы і інтэрв’ю з месца падзей.
"Падзея"
Аналітычная праграма, якая расказвае слухачам пра найбольш значныя падзеі ў жыцці рэспублікі за мінулы тыдзень. Прыярытэт - асноўныя аспекты грамадска-палітычнага жыцця, эканомікі, міжнародных адносін, якія маюць шырокі рэзананс у нашай краіне і за мяжой. У цэнтры ўвагі - візіты на вышэйшым і высокім узроўнях, мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва краіны.
"Міжнароднае супрацоўніцтва"
Гэта штотыднёвая праграма расказвае замежным слухачам пра ўзаемадзеянне Беларусі з іншымі краінамі ў сферы знешнепалітычных і знешнеэканамічных адносін. Перадача знаёміць з рэалізацыяй у нашай краіне розных сумесных праектаў, удзелам Беларусі ў рабоце рэгіянальных і універсальных міжнародных арганізацый, з найбольш важнымі аспектамі двубаковых адносін, інтэграцыйнымі працэсамі.
"Беларусь ад "А" да "Я"
Праграма распавядае пра гісторыю і культуры краіны, пра выдатных людзей, пра вялікія дасягненні, пра слаўныя традыцыі беларускага народа. У ёй прымаюць удзел вядомыя дзеячы навукі, культуры, палітыкі і радавыя грамадзяне. "Беларусь "А" да "Я" - гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця краіны.
"Беларусы ў свеце"
У гэтай праграме гучаць галасы нашых суайчыннікаў з розных краін свету, якія наведваюць свае родныя мясціны. Героі перадач: і кіраўнікі арганізацый беларусаў, якія існуюць у далёкім і блізкім замежжы, і проста тыя, хто памятае сваю Айчыну, імкнецца на сустрэчу з ёй, хто ўдалечыні ад родных мясцін сваёй працай фарміруе станоўчы вобраз сваёй гістарычнай Радзімы – Беларусі. Ведайце, што мы памятаем пра вас, імкнёмся зрабіць свае перадачы цікавымі і змястоўнымі!
"На абсягах культуры"
Штотыднёвы праект прысвечаны з'явам, падзеям і асобам беларускай культуры. Мы звяртаемся да гісторыі і сучасных напрамкаў нашага культурнага жыцця, знаёмімся з вядомымі дзеячамі мастацтва, расказваем пра дасягненні навукова-даследчых і вучэбных устаноў у сферы культуры, а таксама пра дзяржаўную палітыку і міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай галіне. У праграмах вы можаце пачуць рэпартажы з месца падзей, каментарыі спецыялістаў, інтэрв'ю з удзельнікамі культурных мерапрыемстваў.
"Магія слова"
Як з'явілася беларуская літаратура, хто яе стварае, якія далейшыя шляхі яе развіцця – пра ўсё гэта можна даведацца з праграмы "Магія слова".
У гэтым праекце гаворка ідзе пра багацце беларускай літаратуры, яе гісторыю і адметнасці. У перадачах шырока выкарыстоўваюцца крытычныя матэрыялы, даследаванні літаратуразнаўцаў, мастацкія творы.
"Аграрны сектар"
"Аграрны сектар" расказвае замежнаму слухачу пра сельскую гаспадарку Беларусі, прыроднае багацце нашага краю, пра культурнае жыццё жыхароў вёскі.
"Сацыяльнае партнерства"
"Сацыяльнае партнерства"- праграма аб прафсаюзным руху, а таксама тым як у Беларусі абараняюцца правы працоўных, як наладжана работа па аздараўленні насельніцтва.
"Беларусь прапануе"
"Беларусь прапануе" – праграма, якая знаеміць з экспартным патэнцыялам Беларусі, расказвае пра тое, як айчынныя прадпрыемствы павялічваюць прысутнасць на знешніх рынках, праводзяць работу па дыверсіфікацыі экспарту, стварэнні зборачных вытворчасцей.
"Музейныя таямніцы"
"Музейныя таямніцы" пазнаёмяць замежнага слухача з культурнымі здабыткамі краіны. Гэты праект - радыёвандроўка як па залах самых вядомых музеяў Беларусі, так і па невялікіх, але нечым адметных экспазіцыях.
"Спартыўная панарама"
Навіны беларускага спорту, актуальныя пытанні спартыўнага жыцця. Праект знаёміць слухачоў з прафесійнымі беларускімі спартсменамі і іх дасягненнямі, а таксама расказвае пра масавы спорт і здаровы лад жыцця ў Беларусі.
"Сельскія хронікі"
Справы зямныя і жыццё духоўнае, праца і адпачынак, будні і святы, мары і захапленні, сённяшні і заўтрашні дзень беларускіх вяскоўцаў – пра ўсё гэта можна даведацца з праекта. Нашы субяседнікі – людзі, якія ўсё жыццё прысвяцілі сельскай гаспадарцы, простыя жыхары беларускіх вёсак, а таксама тыя, хто імкнецца захаваць традыцыйную культуру нашай краіны.
Інфармацыю аб праектах радыё на іншых мовах вяшчання Вы можаце знайсці на адпаведных старонках нашага сайта.