Урокі беларускай мовы![]() Аўтар: Таццяна Сівец Мова – душа народа, люстэрка яго жыцця і ўмова існавання нацыі! Тых, каму даспадобы мілагучнасць і спеўнасць беларускае мовы, каго чаруе хараство беларускага краю, вабяць беларускія нацыянальныя звычаі і захапляе мастацкае Слова, мы ласкава запрашаем вывучаць беларускую мову разам з намі! Вы збіраецеся наведаць Беларусь? Хочаце, каб Вашыя дзеці авалодалі роднай мовай? Вас цікавіць беларуская культура і літаратура? Жадаеце вывучыць яшчэ адну мову?.. Мы дапаможам Вам! Лексіка і граматыка, фанетыка і фразеалогія беларускай мовы, значныя падзеі ў гісторыі Беларусі, беларускія народныя традыцыі і абрады, шэдэўры беларускай літаратуры – пра ўсё гэта і шмат што іншае Вы зможаце даведацца, калі далучыцеся да слухачоў праграмы "З каранёў славянскіх" на хвалях радыё "Беларусь". Не бойцеся вучыцца! Беларуская мова – гэта цікава, займальна і патрэбна!!! Кожны аўторак мы будзем выпраўляцца ў незвычайныя вандроўкі па дзівоснай краіне беларускай мовы. Да сустрэчы! Гаварыце па-беларуску! Заставайцеся з радыё "Беларусь"! НАШЫ ЎРОКІБеларуская мова займае значнае месца ў беларускім грамадстве, з’яўляючыся сімвалам нашай адметнасці. Беларуская мова жыве ў афіцыйных паперах і вулічных шыльдах. Яе выкладаюць у школах, і кожны беларус валодае ёй. Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае… Акрамя таго, нашыя аўдыё-ўрокі можна спампаваць з гэтай старонкі! БЕЛАРУСКАЯ МОВАВы ведаеце што-небудзь пра Беларусь і беларускую мову? Праўду кажучы, беларуская мова часткова адлюстроўвае складаную беларускую гісторыю. Беларуская мова – адна з інда-еўрапейскіх моў усходне-славянскай групы (разам з рускай і ўкраінскай). Гістарычна складвалася, што беларусы карысталіся як кірыліцай, так і лацінкай. З тае прычыны, што пісьмовыя крыніцы беларускай мовы з 11-га па 14-е стагоддзе мелі агульныя (царкоўна-славянскія) карані з рускай і ўкраінскай мовамі, беларуская пісьмовая мова склалася толькі ў 15-ым стагоддзі. Да пачатку 17-га стагоддзя старабеларуская мова дасягнула свайго росквіту. Яе ўжывалі паўсюдна ў грамадска-палітычным і культурным жыцці краіны. Аднак з канца 17-га стагоддзя да самага пачатку 19-га стагоддзя беларуская мова была афіцыйна забаронена да ўжытку і выцяснялася спачатку польскай, а пасля рускай мовай. Не дзіўна, што адраджэнне беларускай мовы ў 20-ым стагоддзі было такім доўгім і цяжкім. На жаль, не гледзячы на шматлікія намаганні беларускай інтэлігенцыі, часам знаходзяцца людзі, якія лічаць беларускую мову – прыкметай вясковасці, але большасць беларусаў імкнецца захаваць сваю родную мову! ![]() Вашыя пытанні:![]() |
Беларусы вітаюцца
Прывітанне! = Здравствуйте! = Hello!
Добрай раніцы! = Доброе утро! = Good morning! Добры дзень! = Добрый день! = Good afternoon! Добры вечар! = Добрый вечер! = Good evening! Дабранач! = Спокойной ночи! = Good night! Прымаўка на дзень:
He that would eat the fruit must climb the tree. - Кто хочет съесть плод, должен влезть на дерево. Ср. Любишь кататься, люби и саночки возить. Без працы не будзеш есці коляцы. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі.
|
Copyright info
Хосцінг: HOSTER.BY
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.
Па пытаннях функцыянавання сайта звяртайцеся: webmaster@tvr.by, internet@tvr.by






