RADIOBELARUS.TVR.BY
Радыёстанцыя Беларусь
Беларуская мова
Руская мова
Англіская мова
Нямецкая мова
Польская мова
Мова: беларуская
08 лютага, 2012

Нямецкамоўнае вяшчанне

Нямецкамоўнае вяшчанне радыё "Беларусь"



У сакавіку 1985 года ў эфір выйшлі праграмы радыё "Беларусь" на нямецкай мове. Яны арыентаваны як на радавога радыёслухача, так і на прадстаўнікоў дзелавых і палітычных колаў. Перадачы на нямецкай мове інфармуюць аб падзеях у палітычным, эканамічным, культурным і спартыўным жыцці Беларусі. У блок перадач уваходзяць навіны, рэпартажы, а таксама інтэрв'ю.
Радыёпраграмы дазваляюць наводзіць інфармацыйныя масты са сваімі слухачамі. Каб ім лягчэй было арыетавацца ў перадачах, у кожнага радыёчасопіса ёсць свой дзень. Па серадах выходзіць у эфір перадача "Сустрэчы з беларускай літаратурай". Па суботах транслююцца такія перадачы, як "Клуб слухачоў", якая рыхтуецца паводле лістоў радыёслухачоў, "Спадчына" - перадача, якая дазваляе пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі, і праграма "Сустрэчы, дыялогі, супрацоўніцтва", у якой увазе слухачоў прапануюцца інтэрв'ю з прадстаўнікамі дзелавых колаў, расповеды аб фірмах і арганізацыях. У нашым эфіры таксама гучаць праграмы: "Беларусь вачыма гасцей", "Грамадская супольнасць", "Аўтабан", "Прырода і мы", "Моладзь Беларусі", "Вывучаем беларускую мову", "Культурнае жыццё ў Беларусі". Кожны дзень выходзіць праграма "Музычны час", якая знаёміць радыёслухачоў з творамі беларускіх аўтараў.
Пра папулярнасць праграм сведчыць шматлікая пошта ад радыёслухачоў, якія жывуць у асноўным у Германіі і Аўстрыі.



Інтэрнет-вяшчанне

Зараз у праграме:
11.20 Цывільнае грамадства.
Далей у праграме:
11.40 Беларусь - агульны дом.
Прамы эфiр

Радыёперадачы

Кантакты радыестанцыіВядучыя і праектыНашы партнёры
Copyright info
Дызайн: Gleb aka SGB
Хосцінг: HOSTER.BY
© 2006-2011. Белтэлерадыёкампанія. Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.
Па пытаннях функцыянавання сайта звяртайцеся: webmaster@tvr.by, internet@tvr.by
Rambler's Top100