RADIOBELARUS.TVR.BY
Радыёстанцыя Беларусь
Беларуская мова
Руская мова
Англіская мова
Нямецкая мова
Польская мова
Мова: беларуская
04 лютага, 2012

Англамоўнае вяшчанне

Вячаслаў Лакцюшын
Вячаслаў Лакцюшын

Англамоўнае вяшчанне радыё "Беларусь"



Вяшчанне на англійскай мове вядзецца са студзеня 1998 года. На пачатку яе работы аб'ём арыгінальнага вяшчання на англійскай мове быў 30 хвілін на тыдзень і складаўся з праграм навін. Зараз аб'ём эфірнага вяшчання вырас да 2 гадзін у эфіры плюс 10 гадзін у Інтэрнэце штотыдзень і ўключае розныя інфармацыйна-аналітычныя, грамадска-палітычныя, культурна-пазнавальныя і музычныя праграмы, сярод якіх мы прапануем вашай увазе

у эфіры:
Праграма "Культурная палітра Беларусі" выходзіць па пятніцах і асвятляе пытанні культуры, навукі і мастацтва, уключае музычныя творы беларускіх аўтараў, а таксама адказы на пісьмы радыёслухачоў.
Праграма "Спадчына" выходзіць па нядзелях і прысвечана гістарычнай тэматыцы, пытанням захавання культурнай спадчыны.
Праграма "Падзея" выходзіць па аўторках. У цэнтры яе ўвагі - галоўная падзея палітычнага і эканамічнага жыцця Беларусі за мінулы тыдзень, аналітычны агляд сітуацыі ў краіне і за мяжой.

у Інтэрнэце:
Выпускі навін - кожную гадзіну штодзённа.
"Міжнародны агляд" - каментарыі палітолага-міжнародніка па ключавых пытаннях сусветнай палітыкі - па панядзелках.
"Бізнес у Беларусі" - праграма пра эканамічныя працэсы і дзелавое жыццё краіны, перспектывы і ўмовы для замежнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь - па пятніцах.
"Зроблена ў Беларусі" - перадача пра вядучыя беларускія прадпрыемствы-экспарцёры і іх прадукцыю - па панядзелках.
"Інтэлектуальны фактар" - інфармацыйна-аналітычная праграма пра стан і развіццё сістэмы адукацыі і навукі ў Беларусі - па серадах.
"Народная дыпламатыя" - праграма пра ўзаемныя зносіны беларусаў і грамадзян іншых краін, пра ролю такіх зносінаў у збліжэнні розных культур і разбурэнне памылковых стэрэатыпаў - па чацвяргах.
"Беларускі шлях" - перадача пра мадэль развіцця, выбраную беларускім грамадствам, духоўныя каштоўнасці нашага народа, палітычныя традыцыі і гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці - па серадах.
"Маладзёжны фармат" - перадача пра дзяржаўную маладзёжную палітыку, пра жыццё беларускай моладзі - па серадах.
"Асяроддзе пражывання", "Прырода без межаў" - перадача пра запаведнікі Беларусі, прыродаахоўную дзейнасць дзяржавы, пра унікальную прыроду, рэдкіх прадстаўнікоў нашай флоры і фауны, асаблівасці іх ладу жыцця і паводзінаў - па аўторках.
"Нам пішуць" - перадача паводле матэрыялаў карэспандэнцыі радыё "Беларусь" - па суботах.
"Музычны магазін" - у праграме расказваецца пра падзеі ў свеце сучаснай беларускай музыкі, яе асноўныя напрамкі і новыя імёны - па панядзелках.

Праекты англамоўнага інтэрнэт-вяшчання асвятляюць усе бакі грамадска - палітычнага , эканамічнага і культурнага жыцця , асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі.



Інтэрнет-вяшчанне

Зараз у праграме:
06.20 Спартыўны агляд.
Далей у праграме:
06.40 Наша музыка.
Прамы эфiр

Радыёперадачы

Кантакты радыестанцыіВядучыя і праектыНашы партнёры
Copyright info
Дызайн: Gleb aka SGB
Хосцінг: HOSTER.BY
© 2006-2011. Белтэлерадыёкампанія. Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.
Па пытаннях функцыянавання сайта звяртайцеся: webmaster@tvr.by, internet@tvr.by
Rambler's Top100